Вышэйшая адукацыя:
Спрадвеку Індыя была цэнтрам навучэння. У Індыі вельмі моцная сістэма ўніверсітэтаў з 354 універсітэтамі і тысячамі каледжаў пры іх, 428 тэхнічных каледжамі і тэхналагічнымі інстытутамі, больш за 100 медыцынскімі каледжамі, шматлікімі сельскагаспадарчымі інстытутамі і іншымі спецыяльнымі навучальнымі і даследчымі цэнтрамі ў розных галінах. Індыя можа заявіць пра сябе як пра адну з вядучых краін, якія даюць якасную вышэйшую адукацыю сваім грамадзянам таксама як і і студэнтам і навучэнцам з іншых краін света.
Як абраць інстытут:
- Поўная інфармацыя пра індыйскія ўніверсітэты і курсы месціцца на сайце Асацыяцыі Універсітэтаў Індыі: www.aiuweb.org
- Класіфікацыя ўніверсітэтаў Індыі: www.naac.gov.in
- Замежныя студэнты могуць падаваць заяўкі на навучэнне праз Дзяржаўную установу “Адукацыйныя кансультанты Індыі Ltd.(Ed.CIL)”, якая спрыяе паступленню і працуе па прынцыпах “аднаго вакна” для замежных студэнтаў. Сайт Ed.CIL www.edcil.co.in дае парады па абранню каледжа і праграмы навучання пасля ўводу патрабаванняў студэнта.
Галоўныя крытэрыі:
- Для заліку на ўсе студэнцкія курсы установы вышэйшай адукацыі Індыі патрабуюць ад кандыдатаў вышэйшай агульнаадукацыйнай адукацыі /узровень GEC ‘A’/ або экзаменаў на веды індыйскай кваліфікацыі +2 (12 год сярэдняй школы) па прадметах профільных абранаму курсу навучання. Аднак, на залік па дыпломных праграмах, кваліфікацыя павінна складаць 10 год школьнага навучання.
- Дадатковыя патрабаванні, калі яны ёсць, залежаць ад абранага курса навучання.
- Падрабязная інфармацыя пра вышэйшую адукацыю размешчана на сайце http://mhrd.gov.in
Стыпендыі:
- Індыйскі савет па культурных зносінах (ICCR) прызначае стыпендыі на наступныя курсы вышэйшай адукацыі:
- Стыпендыі плацяцца на ўсіх курсах дзённага навучэння у Індыі, а таксама по класах класічнага танца, музыкі, выяўленчага мастацтва і г. д.
- Заявы трэба накіроўваць праз Пасольства Індыі ў г. Мінску, а не непасрэдна ў ICCR.
- Заяўнікам раім азнаёміцца з “Каталогам універсітэтаў” у Пасольстве как абраць універсітэт і курс навучэння.
- Заяўнікам трэба добра валодаць англійскай мовай.
- Дадзеныя пра стыпендыю размешчаны на сайце http://www.iccrindia.net/students.html
За далейшай інфармацыяй пра курсы і стыпендыі трэба звяртацца ў адукацыйны аддзел/аддзел ITECПасольства Індыі: Email: itec.minsk@mea.gov.in, Tel 00375-17-2372284Тэл: 00375-17-2372284